БЕЛ Ł РУС

На БТ расказалі, што за аўтамат падарылі Лукашэнку

23.08.2026 / 22:09

Nashaniva.com

Распрацоўшчыкі кажуць, што гэта АК-сістэма, але не класічны Калашнікаў.

Фота: БелТА

Калі Аляксандр Лукашэнка наведваў вытворчасць ААТ «Кідма Тэк», якая займаецца выпускам стралковай зброі, яму падарылі першы беларускі аўтамат ВСК-100Б.

На БТ падрабязней расказалі пра гэты аўтамат.

Яго калібр — 7,62, дальнасць — да 1 км. Тэмп стральбы — каля 700 выстрэлаў за хвіліну.

Фота: БелТА

Распрацоўшчыкі кажуць, што гэта АК-сістэма, але не класічны Калашнікаў, ёсць уласныя тэхналагічныя рашэнні.

Вага аўтамата — 4 кг. Ён цяжэйшы за звычайны аўтамат і працуе як снайперская вінтоўка, можа ператварацца ў лёгкі кулямёт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула