БЕЛ Ł РУС

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула

24.08.2026 / 09:03

Ганна Стафановіч

Знакаміты беларускі футбаліст Аляксандр Глеб застаўся дома, а яго жонка-блогерка Святлана разам з дзвюма дочкамі паляцела адпачываць у Турцыю.

Футбаліст Аляксандр Глеб з жонкай Святланай і дзецьмі. Фота з інстаграма Святланы Глеб

Пра цяжкую дарогу ў водпуск Святлана Глеб распавяла ў інстаграме. Першапачаткова вылет быў прызначаны на 5:15 раніцы, але ўжо ў аэрапорце сям’ю чакаў сюрпрыз: вылет перанеслі на дзве гадзіны.

Святлана даведалася, што ў мінскім аэрапорце ёсць пакоі адпачынку. Яна арандавала такі з надзеяй, што дзеці паспяць — але тым ужо было не да сну.

Пасадка прайшла па новым раскладзе, але ў выніку самалёт узляцеў яшчэ на чатыры гадзіны пазней. І на гэтым гісторыя не скончылася: замест пяці запланаваных гадзін самалёт ляцеў дзесяць гадзін — з дазапраўкай у Тбілісі.

«Вось такія часы», — па-філасофску адзначае блогерка. Яна выказала сваю падзяку «Белавія»: «Палёт ідэальны і абслугоўванне — хаця самалёцік адчуваецца, што не новы».

Прызямліцца ў Турцыі сям’я футбаліста мусіла аб 11‑й раніцы, а па факце прыляцела каля сёмай гадзіны вечара.

Чытайце таксама:

Загадка: самалёт з Мінска ў Кутаісі вылецеў своечасова, але спазніўся на тры гадзіны. Дзе ж ён быў?

«Белавія» запусціць дадатковыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі

Каментары да артыкула