БЕЛ Ł РУС

Сотні дзяўчат скакалі на міні-батутах у цэнтры Мінска

24.08.2026 / 07:37

Nashaniva.com

Гэта была маштабная трэніроўка па джампінгу.

У нядзелю на набярэжнай Нямігі прайшоў International Jumping Convention 2.0. Пляцоўка перад Палацам спорту ператварылася ў велізарную фітнес-залу пад адкрытым небам: днём тут адначасова скакалі на міні-батутах сотні ўдзельнікаў, піша Onliner.by.

Джампінг — гэта напрамак фітнесу, у якім практыкаванні выконваюцца на невялікім індывідуальным батуце з ручкай. Падчас трэніроўкі ўдзельнікі скачуць, бегаюць на месцы, прысядаюць і выконваюць іншыя практыкаванні — усё пад музыку і ў рытме інструктара.

Вонкава гэта больш за ўсё нагадвае сумесь групавога фітнесу, танцавальнай трэніроўкі і скачкоў на батуце.

У Мінск на мерапрыемства прыехалі аматары і трэнеры з розных гарадоў Беларусі, а таксама з іншых краін. На вялікай пляцоўцы ўсталявалі мноства батутаў, а трэніроўку праводзілі запрошаныя прэзентары. Удзельнікі паўтаралі за імі рухі, якія трансляваліся ў тым ліку на вялікіх экранах.

Дзённая праграма была прысвечаная пераважна самому джампінгу — агульнай трэніроўцы пад адкрытым небам і выступленням каманд.

Пазней быў дыджэй-сэт, рок-канцэрт і спецыяльны сілавы блок з барабаннымі палачкамі ў суправаджэнні барабаншчыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула