БЕЛ Ł РУС

Прапрэзідэнцкая партыя ўпэўнена выйграла выбары ў Казахстане

24.08.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Новаствораная праўладная партыя «Адылет» атрымала пераважную большасць на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Казахстане, сведчаць экзітполы. Вынік умацуе ўладу прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева, піша Reuters.com

Касым-Жамарт Такаеў

Паводле даных трох розных экзітполаў, апублікаваных дзяржаўнымі СМІ Казахстана, партыя «Адылет» набрала ад 70% да 72% галасоў пры яўцы больш за 74%. Месцы ў парламенце таксама атрымалі чатыры невялікія апазіцыйныя партыі, хоць і іх лічаць лаяльнымі да Такаева.

Партыю «Адылет» стварылі сёлета найбліжэйшыя дарадцы прэзідэнта, і яна хутка паглынула былую кіроўную партыю «Аманат».

Перамога «Адылет», імаверна, умацуе кантроль Такаева над краінай за кошт фігур, больш цесна звязаных з яго папярэднікам Нурсултанам Назарбаевым.

Іншыя вынікі:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула