У Плешчаніцах з'явіўся помнік таксе
Нядаўна ў населеным пункце, што знаходзіцца ў Лагойскім раёне, з'явіўся незвычайны помнік, на якім увекавечана такса, піша «Мінская праўда».
У сельвыканкаме расказалі, што ўстаноўка невялікага помніка стала магчымай дзякуючы дапамозе спонсара, які і выбраў тэматыку скульптуры. Чаму выбар спыніўся менавіта на гэтай пародзе сабак, пакуль невядома.
У будучыні ў цэнтры Плешчаніц з'явяцца яшчэ 16 малых скульптур на розную тэматыку. Іх змест і сюжэты пакуль трымаюцца ў сакрэце.