БЕЛ Ł РУС

Вось што моцны вецер зрабіў з галоўнай веладарожкай у Мінску ФОТАФАКТ

24.08.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Мінулыя выхадныя былі на рэдкасць ветранымі. Паваленыя дрэвы пашкодзілі як мінімум 15 аўтамабіляў, былі пацярпелыя, у Мінскай вобласці траўмы атрымалі двое дзяцей, паведамляе МНС. А ў сацсетках з'яўляюцца відэа з наступствамі непагадзі, піша «Анлайнер»

Адзін з відэаролікаў ілюструе тое, якім стаў галоўны роварны маршрут Мінска пасля шквалу, які абрынуўся на горад. Паваленыя дрэвы, сучча, што тырчыць, перакрытая дарога.

«Сёння катанне на веладарожцы было вось такое», — піша аўтар відэа, карыстальнік rushfirst у Instagram.

Чытайце таксама:

Упала 488 дрэваў, пашкоджана 15 аўтамабіляў — наступствы ўчорашняй стыхіі

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Штармавы вецер пакінуў без электрычнасці больш за 30 населеных пунктаў Гродзеншчыны

Каментары да артыкула