БЕЛ Ł РУС

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі

24.08.2026 / 22:05

Nashaniva.com

У Бразіліі, на долю якой прыпадае каля 45% сусветнай вытворчасці кавы арабіка, проліўні сур'ёзна пашкодзілі ўраджай, піша Bloomberg.

Фота: pixabay.com

У чэрвені і ліпені ў некаторых рэгіёнах краіны выпала 250—500% звычайнай для гэтага перыяду нормы ападкаў. З-за праліўных дажджоў збор кавы давялося адкласці. Прыкладна 20% ягад змыла з дрэў, а тыя, што засталіся, празмерна намоклі або заразіліся. У выніку кававыя зярняты могуць набыць застаялы і плесневы прысмак.

Пасля таго як ацалелы ўраджай усё ж сабралі і пачалі сушыць, прыйшла новая хваля залеў. Некаторым вытворцам давялося пачынаць працэс сушкі спачатку, што яшчэ больш пагоршыла якасць зерня.

Праблемы з пастаўкамі якаснай арабікі ўжо адбіваюцца на рынку і цэнах. Цяжкасці з фармаваннем якасных кававых сумесяў пачынаюць адчуваць нават буйныя сеткі і вытворцы, у тым ліку Starbucks, Luigi Lavazza і Ilycaffe.

Арабіка — найбольш распаўсюджаны від кавы: на яе прыпадае каля 60—70% сусветнай вытворчасці. У параўнанні з рабустай у арабіцы менш кафеіну, затое больш складаны смак, выражаная кіслінка і нярэдка фруктовыя або кветкавыя адценні.

Чытайце таксама:

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы

Як правільна захоўваць агуркі, памідоры, бульбу і моркву? Раіць садоўнік

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Каментары да артыкула