БЕЛ Ł РУС

У трох раёнах пройдуць зборы тэрытарыяльных войскаў пад кіраўніцтвам старшыняў райвыканкамаў

25.08.2026 / 07:33

Nashaniva.com

З 25 жніўня ў Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах, а з 26 жніўня ў Ваўкавыскім раёне пад кіраўніцтвам старшыняў райвыканкамаў пройдуць вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі, паведаміла Мінабароны.

Фота: Мінабароны

У ходзе збораў плануецца: прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне; аднаўленне навыкаў каманднага складу ў кіраванні падначаленымі; падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з пасадовым прызначэннем; адпрацоўка пытанняў фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрадаў народнага апалчэння.

На завяршальным этапе пройдуць камандна-штабное і тактычнае вучэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула