БЕЛ Ł РУС

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

25.08.2026 / 08:06

Nashaniva.com

Увечары 23 жніўня ў выніку расійскай атакі беспілотнікамі ў Херсоне загарэўся склад Украінскага Чырвонага Крыжа. Пажар знішчыў гуманітарныя запасы агульным коштам амаль 28 млн грыўняў (625 тысяч даляраў), паведаміла арганізацыя.

Фота: Чырвоны Крыж

Гаворка ідзе пра абсталяванне для падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду і аператыўнага рэагавання на наступствы абстрэлаў, у тым ліку матэрыялы для часовага перакрыцця пашкоджаных дамоў. Таксама на складзе захоўваліся медыцынскія прыналежнасці, коўдры, гігіенічныя наборы, абсталяванне для забеспячэння вадой і электраэнергіяй і іншая гуманітарная дапамога. Сярод супрацоўнікаў і валанцёраў ніхто не пацярпеў, яны працягнуць працу.

Гэта ўжо як мінімум другі склад Украінскага Чырвонага Крыжа, знішчаны расійскім ударам гэтым летам, піша Moscow Times.

Першы быў цалкам разбураны ў выніку масіраванай атакі на Кіеў 2 ліпеня. Тады было знішчана каля 320 тысяч адзінак гуманітарнай дапамогі коштам больш за 79 млн грыўняў (1&76 млн даляраў), у тым ліку генератары, цеплавыя помпы, медыцынскія насілкі, дэфібрылятары, апараты ультрагукавой дыягностыкі і маніторы пацыента.

Значную частку гэтых грузаў даставілі ва Украіну праз Еўрапейскі механізм грамадзянскай абароны для ўзмацнення гатоўнасці краіны да надзвычайных сітуацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула