БЕЛ Ł РУС

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

25.08.2026 / 10:28

Nashaniva.com

Напярэдадні ўвечары ў сталіцы здарылася ДТЗ з удзелам двух вялікагрузаў. На скрыжаванні 29‑гадовы кіроўца МАЗ не саступіў дарогу пры павароце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца МАЗ з паўпрычэпам рухаўся па Геалагічным праездзе і паварочваў направа на вуліцу Ваупшасава.

Ён ехаў на зялёны сігнал дадатковай секцыі святлафора пры асноўным чырвоным, але не саступіў дарогу грузавіку Mercedes з паўпрычэпам, які рухаўся па галоўнай, і сутыкнуўся з ім.

У выніку аварыі ніхто з людзей не пацярпеў, аднак абедзве машыны атрымалі пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула