БЕЛ Ł РУС

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны

25.08.2026 / 11:08

Nashaniva.com

Ён рыхтаваўся да эксплуатацыі, меў быць здадзены ў 2027 годзе. Будавалі яго з інвестыцыямі кітайскай Sinopec.

На пляцоўцы будаўніцтва Амурскага газахімічнага комплексу ў Амурскай вобласці Расіі пасля выбуху пачаўся пажар на ўстаноўцы піролізу.

Аб'ект знаходзіўся ў рэжыме пусканаладачных работ. На ім мелі вырабляць этылен і прапілен.

Спецыялісты тэрмінова спыняюць абсталяванне, работнікаў эвакуіруюць з тэрыторыі комплексу. У прэс-службе прадпрыемства запэўніваюць, што пагрозы для жыхароў суседніх населеных пунктаў няма.

Паводле папярэдніх даных расійскіх медыя, у выніку выбуху пацярпелі прынамсі два чалавекі. Дакладны маштаб пашкоджанняў і прычыны здарэння пакуль высвятляюцца.

Амурскі ГХК — адзін з найбуйнейшых у свеце праектаў па вытворчасці палімераў. Праект рэалізуецца расійскім холдынгам «СИБУР» сумесна з кітайскай кампаніяй Sinopec.

Амурскі газахімічны комплекс знаходзіцца на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула