Названы памер сярэдняга заробку за ліпень
Сярэдні заробак «бруднымі» ў ліпені склаў 3172 рублі, паведаміў Белстат. У параўнанні з чэрвенем ён вырас на 68 рублёў
Калі ж браць «чыстымі», то заробак будзе 2728 рублёў, а па сярэднім курсе даляра за мінулы месяц 1098,8 даляра «бруднымі» і $945 «чыстымі».
У Мінску ў ліпені сярэдні заробак «бруднымі» склаў 4116,3 рублі, або 3540 «чыстымі». Гэта 1426 і 1226 даляраў адпаведна.