У Маскву прыляцеў самалёт вайскова-паветраных сіл ЗША з базы Эндрус
Раніцай у аўторак, 25 жніўня, у маскоўскі аэрапорт Унукава прызямліўся вайскова-транспартны самалёт ВПС ЗША Boeing C-17 Globemaster III з бартавым нумарам RCH4555, сведчаць даныя сэрвісу flightradar24.com, піша РБК.
Згодна з імі, борт вылецеў прыкладна а 8:50 з Рыгі, яго маршрут завяршыўся каля 10:04 ва Унукаве. Як паведамляе сэрвіс, на гэты момант палёт самалёта ім не адсочваецца, паколькі ён «знаходзіцца па-за зонай пакрыцця альбо ўжо прызямліўся».
Інфармацыя аб апошніх палётах, зробленых гэтым самалётам, сведчыць, што ён прыбыў у Рыгу 23 жніўня, зыходным пунктам паказаны горад Кэмп-Спрынгс у амерыканскім штаце Мэрыленд, дзе размешчана авіябаза Эндрус, на якой базуецца Air Force One — самалёт прэзідэнта ЗША.