БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

25.08.2026 / 20:20

Баляслаў Ліманоўскі

У Дзмітрыя Пятровіча засталіся двое дзяцей.

Дзмітрый Пятровіч. Фота: Укантакце, фон згенераваны нейрасеткай

Дзмітрыю Пятровічу было 49 гадоў. Ён працаваў горным майстрам на рудніку «Беларуськалія». У яго засталіся жонка і двое дзяцей — сын і дачка.

За два месяцы да трагедыі яны ўчацвярых з'ездзілі на адпачынак у Турцыю.

17 жніўня падчас выканання работ па ўстаноўцы стоек у шахце на глыбіні 445 метраў адбылося абрушэнне горнай пароды. Нягледзячы на высілкі медыкаў, Дзмітрый памёр.

Чытайце таксама:

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы

Каментары да артыкула