БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння жонку Аліева

26.08.2026 / 07:17

Nashaniva.com

Яна займае пасаду першага віцэ-прэідэнта.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага віцэ-прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліеву з днём нараджэння, піша БелТА.

«Ваш патрыятызм і самаадданае служэнне Азербайджану, глыбокая ўцягнутасць і ўдзел у ключавых пытаннях нацыянальнага развіцця выклікаюць павагу і захапленне», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад першага віцэ-прэзідэнта Азербайджана ва ўмацаванне стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Баку, а таксама ў падтрыманне атмасферы даверу і ўзаемаразумення, дзякуючы якой адносіны дзвюх краін па праве можна лічыць узорам сапраўднага сяброўства.

Ён пажадаў Мехрыбан Аліевай здароўя, дабрабыту і натхнення на новыя здзяйсненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула