БЕЛ Ł РУС

Пяскоў назваў мэту візіту дырэктара ЦРУ ў Маскву

26.08.2026 / 07:42

Nashaniva.com

На пытанне пра мэту візіту дырэктара ЦРУ прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў выданню, што гэта было «ўсталяванне кантактаў паміж службамі бяспекі», піша WP.

Джон Рэткліф. Фота: AP Photo/Matt Rourke

Падаць дадатковыя падрабязнасці ён адмовіўся.

Раней у аўторак Пяскоў заяўляў, што Крэмль не мае інфармацыі пра вайсковыя самалёты ЗША, якія прыбылі ў маскоўскі аэрапорт «Унукава». Ён казаў, што расійскі бок не плануе сустракацца з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША на гэтым тыдні.

Амерыканскі самалёт C-17A Globemaster III, які прыбыў у Маскву, — гэта асноўны цяжкі транспартны самалёт Міністэрства абароны ЗША. Гэты тып самалёта асабліва каштоўны для важных дыпламатычных візітаў, паколькі дазваляе лідарам прывозіць з сабой спецыялізаваную тэхніку, электроннае абсталяванне і дапаможны персанал.

Чытайце таксама:

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы

Каментары да артыкула