БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыйшоў Усебеларускі хрэсны ход

26.08.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Усебеларускі хрэсны ход пачаўся 18 жніўня ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры. Усяго паломнікі прайшлі 250 км, іх маршрут пралягаў праз 4 епархіі і 21 храм, піша БелТА.

Заключны ўчастак шляху ўдзельнікі хрэснага ходу прайшлі па Мінску — ад храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы да Свята-Духава кафедральнага сабора. У малітоўным шэсці па праспекце Пераможцаў прынялі ўдзел шматлікія святары і вернікі з усіх епархій Беларускай праваслаўнай царквы, жыхары і госці горада.

Малітоўнае шэсце завяршылася Боскай літургіяй каля сцен Свята-Духава кафедральнага сабора. Яе ўзначаліў кіраўнік БПЦ у саслужэнні духавенства з усіх абласцей Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула