ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце
Людзям, якія ўжо запісаліся на сумоўі ў пасольствах і консульствах, пачалі дасылаць паведамленні аб пераносе сустрэч.
Фота: Pamela Smith / AP
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніла разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце, паведамляе Financial Times.
Дзярждэпартамент ЗША патлумачыў паўзу неабходнасцю правесці «паглыбленае навучанне» консульскіх супрацоўнікаў. Іх павінны навучыць выяўляць заяўнікаў, якія, на думку амерыканскіх уладаў, могуць стаць залежнымі ад дзяржаўных дапамог.
Людзям, якія ўжо запісаліся на сумоўі ў пасольствах і консульствах ЗША, пачалі дасылаць паведамленні аб пераносе сустрэч. Новыя даты ім абяцалі паведаміць пазней. Калі разгляд заяў адновіцца, Дзярждэпартамент не ўдакладніў.