БЕЛ Ł РУС

У выніку паводкі ў Непале прапалі 384 турысты

26.08.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Пасля раптоўнай паводкі на рацэ Бхотэ-Кошы ў раёне Расува на поўначы Непала без вестак зніклымі лічацца не менш за 384 турысты. Сярод іх 291 замежны грамадзянін і 93 грамадзяне Непала, паведамляе Савет па турызме Непала.

Ілюстрацыйнае фота. Subaas Shrestha/NurPhoto via Getty Images

У выніку магутнай паводкі загінулі як мінімум восем чалавек, паведамляе партал BSS News са спасылкай на прадстаўніка паліцыі.

Сярод замежнікаў, якія лічацца зніклымі без вестак, больш за ўсё грамадзян Індыі — 105 чалавек. Яшчэ 37 чалавек маюць індыйскае паходжанне, але не з'яўляюцца грамадзянамі Індыі.

Таксама ў спісе ёсць грамадзяне Аўстраліі, Нідэрландаў, ЗША, Малайзіі, Вялікабрытаніі і ПАР. Грамадзянства астатніх зніклых турыстаў высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула