БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага раўнду Лігі чэмпіёнаў

27.08.2026 / 07:50

Nashaniva.com

Лёсаванне — сёння.

Фота: uefa.com

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У ім возьме ўдзел 36 камандаў.

29 клубаў трапілі ў асноўны раўнд загадзя па выніках нацыянальных чэмпіянатаў. Гэта «ПСЖ», «Арсенал», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Астан Віла», «Ліверпуль», «Інтэр», «Напалі», «Рома», «Кома», «Барселона», «Рэал», «Атлетыка», «Вільярэал», «Бетыс», «Баварыя», «Барусія Дортмунд», «Лейпцыг», «Штутгарт», «Ланс», «Ліль», ПСВ, «Феенорд». «Порту». «Спортынг». «Бруге», Славія Прага, «Галатасарай», «Шахцёр».

Сем каманд прабіліся праз раўнды кваліфікацыі. Гэта азербайджанскі «Сабах», нарвежскія «Бода-Глімт» і «Вікінг», аўстрыйскі ЛАСК, грэцкі АЕК, турэцкі «Фенербахчэ», славацкі «Слован».

У асноўным раўндзе возьме ўдзел 36 клубаў. Трэці год запар асноўны раўнд праводзіцца па новай сістэме. Зараз няма падзелу на групы. А кожная каманда атрымлівае восем рандомных супернікаў рознай сілы, па дзве з кожнага кошыка.

Лёсаванне пройдзе сёння а 19-й. 

Матчы стартуюць 8‑10 верасня і заканчваюцца ў студзені.

Восем найлепшых камандаў аўтаматычна трапляюць у 1/8 фіналу, а клубы, якія зоймуць месцы ў агульнай табліцы з 9‑га па 24-е, гуляюць у стадыі плэй-оф.

«МЛ Віцебск» сёлета стартаваў у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, адразу прайграў румынскай «Універсітаці» з Краёвы, выбыў у кваліфікацыю Лігі канферэнцый, дзе вылецеў у трэцім раўндзе. Ніводны беларускі клуб зноў не дабраўся да асноўнай стадыі еўракубкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула