БЕЛ Ł РУС

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»

27.08.2026 / 11:00

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сярод іншага пад забарону патрапіў Instagram-акаўнт Яраслава Чарнагора — дыпламата і спецпрадстаўніка Украіны па беларускіх пытаннях.

Украіна ў маі прызначыла адказным за супрацоўніцтва з Беларуссю Яраслава Чарнагора. Яго прызначэнне было заклікана актывізаваць дыялог паміж афіцыйным Кіевам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Акрамя гэтага, у спіс «экстрэмісцкіх» уключылі:

Instagram-старонкі: «mаldzіs. world» (MALDZIS) і «vasilkov»; тэлеграм-канал «Доска объявлений (Poznań) | Барахолка», а таксама вядомую песню «Номера» гурта «ЛСП».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула