БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы мужчына хацеў разабраць матрац і ў выніку спаліў некалькі пабудоў

27.08.2026 / 12:35

Nashaniva.com

61‑гадовы месціч дапамагаў сябру наводзіць парадак у двары.

Мужчына разбіраў стары матрац, аднак абраў для гэтага вельмі небяспечны спосаб.

Выкарыстоўваючы балгарку, распілоўваў спружыны. Пасля заканчэння працы ён адышоў.

Вярнуўшыся, мужчына ўбачыў, што загарэўся паралон, а агонь актыўна перакідваецца на размешчаныя побач пабудовы.

У выніку пажару згарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы, яшчэ тры жылыя дамы атрымалі значныя пашкоджанні. Пажарныя патушылі агонь.

Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, непасрэднай прычынай пажару стала ўзгаранне напаўняльніка матраца ў выніку трапляння на яго паверхню іскраў, якія ўзніклі падчас працы балгаркай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула