БЕЛ Ł РУС

Стан здароўя 89‑гадовага караля Нарвегіі рэзка пагоршыўся, уся каралеўская сям'я сабралася ў шпіталі

27.08.2026 / 13:02

Nashaniva.com

Стан здароўя найстарэйшага кіраўніка дзяржавы ў Еўропе, караля Нарвегіі Харальда, значна пагоршыўся падчас знаходжання ў бальніцы. Каралеўскі палац афіцыйна ацэньвае яго стан як «вельмі цяжкі».

Кароль Нарвегіі Харальд V і яго жонка Соня. Фота: AP Photo / Francisco Seco

У сувязі з гэтым кронпрынц Хокан і каралева Соня адмянілі ўсе запланаваныя мерапрыемствы, а ўся каралеўская сям’я ўжо прыбыла ў шпіталь.

Харальд быў шпіталізаваны 17 жніўня з-за бактэрыяльнай інфекцыі ў крыві. Трывожныя паведамленні пра пагаршэнне яго стану паступалі і раней — 24 жніўня.

89‑гадовы кароль, які займае прастол з 1991 года, у апошнія гады рэгулярна сутыкаўся з праблемамі са здароўем, яму паставілі кардыёстымулятар.

Нягледзячы на гэта, ён паслядоўна адмаўляўся адрачыся ад прастола, заяўляючы, што даў пажыццёвую прысягу перад парламентам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула