Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі афіцыйна скончыліся будаўнічыя работы. Цяпер будынак прыбіраюць ад будаўнічага пылу і мыюць, пасля чаго яго перададуць эксплуатацыйнай арганізацыі, паведаміў «Мінскбуд».
Завершанае і ўнутраная аздабленне, якое пачалі зімой. Наступным этапам стане мастацкае афармленне памяшканняў і напаўненне музейных залаў экспанатамі.
У музеі ўжо працуюць больш за 80 спецыялістаў «Мастацкага камбіната». Яны раней займаліся афармленнем станцый метро «Грушаўка», «Малінаўка», «Кавальская слабада», музея ў Хатыні, капліцы Старога замка ў Гродне і іншых важных аб'ектаў.
Будаўніцтва музея на вуліцы Арлоўскай завяршылі значна хутчэй за запланаваны тэрмін — усяго за 17 месяцаў замест 27. Яшчэ ў сакавіку 2025 года на гэтым месцы быў толькі катлаван, а цяпер тут стаіць новы будынак.
Першапачаткова здаць аб'ект планавалі да лістапада 2026 года.
Чытайце таксама:
Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея ўрачыста закрыюць на рэканструкцыю
Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу
Нацыянальны гістарычны музей на загад Лукашэнкі зменіць назву
На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?