БЕЛ Ł РУС

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця

28.08.2026 / 14:40

Nashaniva.com

Гэта адбылося ў Растове, але расследаваннем займаюцца ўлады акупаванай Расіяй часткі Запарожскай вобласці Украіны.

Ілюстрацыйнае фота

У расійскім Растове 12‑гадовая дзяўчынка нарадзіла дзіця. Пра гэта паведамляе 161.ru са спасылкай на гарадскі перынатальны цэнтр. Роды адбыліся ў жніўні.

«Інфармацыя пра гэтую пацыентку была перададзена ў праваахоўныя органы, расследаванне праводзіцца ў Запарожскай вобласці», — адзначыў галоўны доктар перынатальнага цэнтра Максім Уманскі.

Паводле яго слоў, органы апекі перададуць нованароджанага ў біялагічную сям’ю, дзе ён і будзе выхоўвацца. Пра тое, пра якіх менавіта сваякоў ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Таксама невядома, хто з'яўляецца бацькам дзіцяці, як дзяўчынка зацяжарыла і ў якім яна стане пасля родаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула