БЕЛ Ł РУС

У Любанскім раёне бык траўмаваў мужчыну, які гнаў яго ўзважвацца

28.08.2026 / 17:18

Nashaniva.com

26 жніўня ў адной з вёсак Любанскага раёна мужчына 1964 года нараджэння атрымаў траўмы падчас кантакту з быком, паведамляе «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gpp.by

Па інфармацыі Следчага камітэта, здарэнне адбылося, калі жывёлу заганялі на ўзважванне. Бык штурхнуў мужчыну тулавам, у выніку чаго той атрымаў спалучаную траўму.

Пацярпелага шпіталізавалі. У медыкаў таксама ўзнікла падазрэнне на пералом вяртлужнай западзіны — часткі тазавай косткі, якая ўтварае сустаўную ўпадзіну для сцегнавой косткі.

Чытайце таксама:

Бык нанёс траўмы жанчыне-жывёлаводу ў Камянецкім раёне

У Кармянскім раёне пенсіянерка загінула, наступіўшы на вяроўку з навязаным быком

У Брэсцкай вобласці быкі на фермах траўмавалі людзей

У Івацэвіцкім раёне бык забіў свайго гаспадара

Каментары да артыкула