Мінчук скраў 12 ровараў па дарозе на «хімію»
Незвычайны выпадак крадзяжоў ровараў удалося раскрыць мінскай міліцыі. «Роварны» злодзей уганяў іх па дарозе на «хімію».
Раней судзімы жыхар Мінска, які адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу, раніцай выходзіў з дому да месца папраўчых работ і па дарозе краў пакінутыя без увагі ўладальнікаў ровары. Як правіла, крадзяжы здзяйсняліся з пад’ездаў і лесвічных пралётаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мінчук такім чынам скраў 12 ровараў на тэрыторыі Савецкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў. Дарагія ровары (пераважна горныя) зламыснік збываў на рынку па $100.