Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі
Былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў, які нядаўна са скандалам быў звольнены з гэтай пасады, а пасля прадэманстраваў выразныя палітычныя амбіцыі, для многіх нечакана працаўладкаваўся за мяжой.
Міхаіл Фёдараў і Гвіда Кразета. Фота: t.me/zedigital
Міхаіл Фёдараў паведаміў, што міністр абароны Італіі Гвіда Кразета прапанаваў яму стаць сваім дарадцам па пытаннях абаронных інавацый, і ён даў на гэта згоду.
«У гэтай ролі буду дапамагаць Італіі развіваць тэхналогіі сучаснай вайны, паляпшаць сферу абароны і адаптавацца да новых выклікаў бяспекі ў свеце», — адзначыў Фёдараў.
Падчас асабістай сустрэчы Фёдараў і Кразета абмеркавалі развіццё беспілотнікаў і аўтаномных сістэм, сродкаў супрацьпаветранай абароны, а таксама фарміраванне і развіццё экасістэмы defense tech — тэхналогій для абароннай сферы.
Пры гэтым Фёдараў заявіў, што працягне працаваць ва Украіне над праектамі, якія ўзмацняюць абарону і дапамагаюць прыцягваць міжнародныя рэсурсы, аднак у якім статусе — не ўдакладніў.
Міхаіла Фёдарава знялі з пасады міністра абароны Украіны 15 ліпеня. Пасля таго ў Кіеве і іншых гарадах адбыліся масавыя акцыі ў яго падтрымку, а сам Фёдараў 10 дзён таму заклікаў правесці ва Украіне новыя выбары.
Чытайце таксама:
Зяленскі расказаў пра канфлікт Фёдарава з Сырскім, які прывёў да звальнення міністра абароны Украіны
Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары
Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў