Памёр 42‑гадовы салігорскі журналіст Эдуард Кідзяеў
Ён быў журналістам, фатографам, заснавальнікам праекта «Салігорск Навіны» і сайта soligorsk-news.by.
«Раптоўна пайшоў з жыцця Эдуард Кідзяеў — наш калега, салігорскі журналіст, фатограф, заснавальнік праекта «Салігорск Навіны» і сайта soligorsk-news.by, работнік Палаца культуры. Эдуард шчыра любіў сваю справу і зрабіў значны ўклад у летапіс Салігорскага раёна. Ён пакінуў пасля сябе не толькі публікацыі, але і цеплыню, якую адчувалі ўсе, хто яго ведаў», — паведаміў салігорскі тэлеканал СТК.
У каментарах да публікацыі выказана шмат цёплых слоў пра яго.
«Немагчыма ў гэта паверыць… Добры, спагадлівы, чалавечны. Мой дарагі сябар і аднакласнік, немагчыма словамі перадаць, як баліць душа… Як жа гэта несправядліва… Эдзік, я заўсёды буду цябе памятаць… І твой згублены сандаль у бібліятэцы ў першым класе, і тваю дабрыню, і тваё заўсёды гатовае прыйсці на дапамогу людзям жаданне. Незваротная страта. Мае спачуванні родным і блізкім», — напісаў адзін з сяброў.