БЕЛ Ł РУС

У Гродне памерла адна са стваральніц Універсітэта Трэцяга Узросту Барбара Фустачэнка

1.09.2026 / 18:51

Nashaniva.com

30 жніўня ў Гродне памерла доктар медыцынскіх навук Барбара Фустачэнка. Ёй было 86 гадоў, піша выданне Hrodna.life.

Барбара Фустачэнка

Фустачэнка была вядомай грамадскай дзяячкай польскай меншасці Гродна і адной з актыўных прадстаўніц ліквідаванай уладамі Польскай Мацежы Школьнай.

Яна таксама была адной са стваральніц Універсітэта Трэцяга Узросту ў Гродне, які дзейнічаў пры арганізацыі і аб’ядноўваў сталых палякаў. У якасці старшыні ўніверсітэта яна арганізоўвала сустрэчы і лекцыі, дапамагала далучаць людзей старэйшага ўзросту да адукацыйнага і культурнага жыцця.

Барбара Фустачэнка актыўна ўдзельнічала ў папулярызацыі польскай адукацыі і культуры ў Гродне, а таксама брала ўдзел у навуковых канферэнцыях.

Прафесійнае жыццё Фустачэнкі было цесна звязана з кафедрай біяхіміі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Яна была спецыялісткай у галіне біяхіміі і адной з першых выпускніц гэтай навучальнай установы. У 1960— 1970‑я гады ў Гродне сфармавалася ўласная навуковая школа біяхіміі, а Фустачэнка была адной з тых, хто шмат гадоў працаваў у гэтым асяродку і развіваў гэты навуковы кірунак.

Знаёмыя ўспамінаюць Барбару Фустачэнку як адкрытага да дыялогу, добразычлівага чалавека з пачуццём гумару.

Чытайце таксама:

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка

Памёр 42‑гадовы салігорскі журналіст Эдуард Кідзяеў

Каментары да артыкула