Ці будуць Мінск актыўна забудоўваць жыллём і далей?
Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў патлумачыў, чаго чакаць.
Фота: LookByMedia
Ці будуць Мінск актыўна забудоўваць жыллём і далей?
«Мы будзем працягваць будаўніцтва жытла ў Мінску. Месцаў становіцца ўсё менш і менш, таму мы прыступаем да вялікага праекта будаўніцтва раёна Зялёны Бор за кальцавой дарогай у Партызанскім раёне. Гэты праект забяспечыць будаўніцтва больш як 4 млн кв.м. жытла, але яно будзе не камерцыйнае, а для тых, хто мае патрэбу, для людзей, якія працуюць у сацыяльнай сферы, для шматдзетных сем’яў. Там жа плануецца будаваць у вялікай колькасці арэнднае жытло.
Праект дазволіць забяспечыць цягам найбліжэйшых 10—12 гадоў выкананне ўсіх сацыяльных абавязкаў Мінгарвыканкама па будаўніцтве жытла для тых, хто мае патрэбу. Вядома ж, будзем рабіць і адзінкавую забудову камерцыйнага жытла», — сказаў Уладзімір Кухараў у эфіры канала «Першы інфармацыйны».
У 2027 годзе ў Мінску скончаць праект «Мінск-Свет». Працягнецца будаўніцтва «Паўночнага берага».