БЕЛ Ł РУС

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман

7.09.2026 / 12:30

Арына Жураўская

Зараз бягуха разам з маладым мужчынам адпачывае на італьянскім возеры Кома.

Крысціна Ціманоўская з новым сябрам. Фота з інстаграма Крысціны Ціманоўскай

У пачатку жніўня Крысціна Ціманоўская расказала сваім падпісчыкам у інстаграме, што больш не нявеста ўкраінца Аляксандра Салонскага. Яна паведаміла, што прыгожая гісторыя кахання, якая пачалася каля трох гадоў таму ў Грэцыі, а летась дайшла да прыгожай прапановы рукі і сэрца ў Нью-Ёрку, скончылася разрывам.

Але ў хуткім часе спартоўка пачала рабіць у блогу намёкі на новыя адносіны.

Нядаўна Ціманоўская здабыла медаль на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Яна ўдзельнічала ў складзе зборнай Польшчы ў эстафеце 4х100 метраў. Спартсменкі сталі трэцімі.

Паказваючы, як яна святкуе медаль, Крысціна апублікавала фотаздымак з маладым мужчынам. Для музычнага суправаджэння допісу бягуха абрала песню са словамі «І ніякага няма сэнсу ў жыцці, апроч кахання».

Мужчына таксама апублікаваў у сябе ў сацсетках падборку фотаздымкаў са спартоўкай, ды зрабіў подпіс: «Лета з Крысцінкай».

Крысціна Ціманоўская і Артур Сазінаў. Фота з яго Threads

Па сторыс Крысціны бачна, што яны шмат часу бавяць разам. А цяпер вось паляцелі адпачываць у Італію і публікуюць фоты з возера Кома.

Крысціна Ціманоўская і Артур Сазінаў на возеры Кома. Скрыншот відэа ў інстаграме бягунні

Хто ж новы сябар Крысціны Ціманоўскай? Мяркуючы па сацсетках, гэта ўкраінец Артур Сазінаў, які працуе менеджарам па фінансавым планаванні і аналітыцы ў медыцынска-тэхналагічнай кампаніі ў Варшаве.

Крысціна Ціманоўская і Артур Сазінаў. Фота з яго Threads

Журналістам спартсменка не стала каментаваць свае адносіны.

Чытайце таксама:

Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц

Каментары да артыкула