БЕЛ Ł РУС

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе

26.09.2026 / 11:30

Сяргей Гезгала

Людзей у каментарах замілоўвае тая жарсць, з якой танцуюць звычайныя людзі.

Людзі танцуюць «Карапет» у Мінску. Скрыншот палепшаны з дапамогай інструмента ШІ

Жартаўлівы танец «Карапет» быў вельмі папулярны праз усё ХХ стагоддзе. Таму на яго нарадзіліся сотні прыпевак: «А чаго ж ты, лысы, з воласам расстаўся? Ад таго, што рана з дзеўкамі качаўся!» 

Назва «Лысы» прыляпілася да гэтага танца, бо менавіта гэтае слова часта абыгрывалі ў тэксце.

Сам танец прыйшоў у Беларусь з Каўказа, у яго музыцы і самой назве — армянскія матывы.

Гэта парны танец, які выконваецца па коле. Ён складаецца з дзвюх частак: першая — прыстаўны крок, другая — кружэнне ў пары.

Відэа, як «Лысага» выконваюць энтузіясты на Музычным завулку ў Мінску ў 2016 годзе, а простыя людзі танцуюць, завірусілася ў ютубе. Многія адгукаліся каментарамі.

«Цяпер гляджу і плачу, а мой муж кажа, чаго ты слухаеш такую старую музыку і плачаш? А я ўспамінаю сваіх бацькоў і ўспамінаю гэтае слова: «Карапет», бо яны часта танцавалі і пелі гэтыя песні ў кампаніі».

«Малайцы! Здароўя вам і міру. У нашай вёсцы таксама многа танцавалі народных танцаў. Але з 1986 года наша вёска замаўчала, яе не стала на карце. І я пагляджу на гэтых танцуючых людзей і на сэрцы весялей».

«Я была маленькай, і ў нашым клубе танцавалі карапет. Я яго запомніла на ўсё жыццё. Думала, ужо яго не танцуюць, але так усхвалявалася, калі ўбачыла гэтыя танцуючыя пары».

А вось так выконвалі «Карапет» беларусы ў ЗША ў 2015 годзе:

А гэта «Карапет» у Неглюбцы, Веткаўскі раён, 2018 год:

А вось як «Карапет» танцуюць Мінску ў 2022 годзе, з гармонікам музыка з Сянна Герман Бандарэнка:

А гэта «Карапет» у Вязынцы ў 2023 годзе:

А гэта «Карапет» у тыктоку ансамбля «Вербіца», 2025 год:

І яшчэ адзін «Карапет» з 15 тысячамі лайкаў у тыктоку:

Ногі самі ідуць у скокі, калі слухаеш гэтую музыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула