БЕЛ Ł РУС

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

5.10.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

Галіне Федаровіч далі хатнюю хімію.

Галіна Федаровіч. Фота з яе інстаграма

Галіне Федаровіч 26 гадоў. Яна родам з Горак. Пасля замужжа разам з сям'ёй пераехала ў Пінск.

Жанчына выхоўвае малое дзіця, а яе муж працуе дальнабойшчыкам.

У сацыяльных сетках Галіна дзялілася штодзённымі сямейнымі клопатамі, абмяркоўвала навіны, цікавілася кулінарыяй і музыкай. Хутчэй за ўсё, яна цяпер у дэкрэтным адпачынку.

Галіна знікала з сацсетак у сакавіку 2026 года — падобна, менавіта тады яе і затрымалі. Невядома, ці была яна ў СІЗА да суда.

Справу жанчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд. Яе прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК.

Галіне прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Каментары да артыкула