БЕЛ Ł РУС

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве

8.09.2026 / 11:11

Nashaniva.com

Яе сын трэніраваўся разам з украінскімі вайскоўцамі.

Фота: spadkoyemets.kh / Іnstagram

Амерыканская актрыса Анджаліна Джалі нечакана завітала ў харкаўскі баксёрскі клуб Spadkoyemets. Разам з ёй быў 18‑гадовы сын Нокс.

Паводле прадстаўнікоў клуба, Нокс правёў трэніроўку па тайскім боксе разам з украінскімі вайскоўцамі.

«Мы вельмі ўдзячныя і шчаслівыя, што вы выбралі менавіта нашу залу. Дзякуем за чалавечнасць, шчырую цікавасць да клуба і гісторыі яго стварэння», — напісалі ў Spadkoyemets.

Джалі вядомая гуманітарнай дзейнасцю і падтрымкай Украіны. Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі яна наведвала Львоў, Херсон і іншыя ўкраінскія гарады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула