Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было
Улады Венгрыі запатрабавалі, каб дзесяць супрацоўнікаў расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва пакінулі краіну. Гэта найбуйнейшая адначасовая высылка расійскіх дыпламатаў у гісторыі Венгрыі.
Міністарка замежных спраў Аніта Орбан паведаміла, што рашэнне прынялі паводле ацэнкі венгерскіх спецслужбаў.
«Дзесяць супрацоўнікаў расійскага прадстаўніцтва займаліся ў Венгрыі дзейнасцю, якая ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй непрымальная для дыпламата», — заявіла яна.
Расійскага пасла ў Будапешце ўжо праінфармавалі пра рашэнне. Паводле Орбан, высылка павінна абараніць бяспеку і суверэнітэт Венгрыі.
Пры гэтым Будапешт не збіраецца разрываць дыпламатычныя адносіны з Масквой і мае намер захоўваць «неабходны дыялог пры ўзаемнай павазе і выкананні правілаў».