БЕЛ Ł РУС

Беспілотны транспарт з'явіцца ў Беларусі праз два-тры гады

8.09.2026 / 14:22

Nashaniva.com

У Беларусі пачалася актыўная падрыхтоўка заканадаўчай базы для легалізацыі беспілотнага транспарту. У наступныя 2‑3 гады ў ПДР унясуць адпаведныя нормы, а рух аўтаномных машын пачнуць тэставаць на трамваях, піша Mlyn.by.

Пытанне руху беспілотнага транспарту ўжо ўключана ў план па змяненні заканадаўства. Як распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў, праца над нарматыўнай базай зойме каля 2‑3 гадоў.

— Мы ўжо пачынаем працаваць над змяненнем заканадаўства, каб даць доступ… магчыма, пачаць з трамваяў, потым з аўтамабіляў, каб кіравалі менавіта беспілотнікі, — растлумачыў Ротчанкаў.

Паводле яго слоў, да 2028—2029 года плануецца выйсці на завяршальную стадыю, а самі тэрміны і паняцці, звязаныя з беспілотнай тэхнікай, могуць з'явіцца ў ПДР не пазней за 2030 год.

Беспілотныя аўтамабілі ўжо ўключаны ў прыярытэтныя напрамкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця — разам са штучным інтэлектам і біятэхналогіямі.

Адначасова з прававымі нормамі вядзецца тэхнічная стандартызацыя. Першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак адзначыў, што распрацоўка профільных стандартаў ужо пачалася: «У сярэднім гэта 10—20 стандартаў, якія будуць уключаны ў праграмы тэхрэгламентаў. Мы плануем, што з 2027—2028 года такія работы пачнуць уключацца».

У якасці паспяховага прыкладу ён прывёў нядаўна прыняты стандарт на сродкі персанальнай мабільнасці (СПМ), які зацвердзілі на пляцоўцы Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі ў канцы ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула