БЕЛ Ł РУС

У Літве збіраюцца абмежаваць беларусам магчымасць куплі нерухомасці

8.09.2026 / 19:23

Nashaniva.com

У Літве ўзгаднілі прапанову абмежаваць грамадзянам Беларусі набыццё нерухомасці побач з вайсковымі тэрыторыямі і іншымі аб’ектамі, важнымі для нацыянальнай бяспекі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў літоўскага міністра, такія меры павінны знізіць магчымыя рызыкі для працы стратэгічных аб’ектаў. Абмежаванні плануецца ўвесці як для грамадзян Беларусі, так і для грамадзян Расіі.

Прапанову па беларусах уключылі ў пералік законапраектаў, якія Сейм Літвы павінен разгледзець восенню. Яе разгляд прапануецца правесці ў лістападзе.

Пры гэтым для расіян абмежаванні на куплю нерухомасці ўжо дзейнічаюць, але яны не звязаныя непасрэдна з размяшчэннем жылля каля стратэгічных аб’ектаў.

Цяпер грамадзяне Расіі без дазволу на жыхарства або сталага месца жыхарства ў Літве не могуць набываць нерухомасць. На тых, хто мае адпаведныя дакументы на пражыванне, гэтая забарона не распаўсюджваецца.

Для грамадзян Беларусі агульнага аналагічнага абмежавання пакуль няма: яны могуць купляць кватэры ў Літве нават без літоўскага дазволу на жыхарства. Новая прапанова павінна змяніць гэтую сітуацыю ў дачыненні да нерухомасці каля аб’ектаў, важных для нацыянальнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Літоўскі палітык прапанаваў забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

Літва будзе правяраць усё транзітнае збожжа, якое ідзе з Беларусі і Расіі

27 мігрантаў паспяхова перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, але засвяціліся на камеры літоўскіх паляўнічых ВІДЭА

Каментары да артыкула