Лукашэнка вечарам сустрэўся з Вальфовічам
Увечары 8 верасня Лукашэнка заслухаў даклад дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча, паведаміла прэс-служба палітыка.
Фота архіўнае
Як паведамляецца, падчас гэтай сустрэчы Лукашэнку далажылі пра ход праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей унутраных войскаў МУС.
Акрамя таго, падчас дакладу абмеркавалі кадравыя пытанні ва Узброеных сілах.
Чытайце таксама:
Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба
Абнавілі Дырэктыву №1 аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны