БЕЛ Ł РУС

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны

8.09.2026 / 23:04

Nashaniva.com

Амерыканскія і еўрапейскія чыноўнікі лічаць, што вайна ва Украіне можа працягнуцца як мінімум да 2027 года. Паводле інфармацыі крыніц агенцтва Bloomberg, апошняя спроба аднавіць перамовы з Крамлём не прынесла істотнага выніку.

Стывен Уіткаф і Джарэд Кушнер з Уладзімірам Пуціным у Крамлі 5 верасня 2026 года. Фота: Kremlin Press Office/Anadolu via Getty Images

Візіт спецпасланнікаў ЗША Джарэда Кушнера і Стывена Уіткафа ў Маскву і Кіеў не прывёў да прарыву. Пасля трохгадзіннай сустрэчы з імі Уладзімір Пуцін, паводле еўрапейскіх крыніц, не засведчыў гатоўнасці змяніць сваю пазіцыю і можа ўзмацніць удары па Украіне з набліжэннем зімы.

Адзін з суразмоўцаў Bloomberg сцвярджае, што Расія ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў можа ўзмацніць атакі на ўкраінскую энергетыку і сістэмы цеплазабеспячэння, а таксама гібрыдныя атакі супраць еўрапейскіх краін. У Крамлі разлічваюць палепшыць свае пазіцыі да вясны і пазбягаюць сур'ёзных перамоў да таго часу.

Магчымыя расійска-ўкраінскія перамовы пры ўдзеле ЗША могуць адбыцца пасля вераснёўскіх выбараў у Дзяржаўную думу ў Расіі, аднак крыніцы Bloomberg сумняваюцца, што яны прывядуць да мірнага пагаднення.

На гэтым фоне Еўропа рыхтуецца павялічваць вайсковую падтрымку Украіны. Вялікабрытанія абвясціла пра новы пакет дапамогі на 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус заявіў, што Берлін тэрмінова перадасць Украіне ракеты для сістэм Patriot са сваіх запасаў, назваўшы падрыхтоўку краіны да зімы галоўным прыярытэтам.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп пагаварылі пра вайну ва Украіне

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве

Каментары да артыкула