У Мінску адкрыюць помнік Аляксандру Мядзведзю
16 верасня ў Мінску ўрачыста адкрыюць помнік легендарнаму беларускаму барцу, трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю. Цырымонія адбудзецца ў 12:00 на Усходніх могілках, дзе пахаваны спартсмен, які памёр у верасні 2024 года.
Аляксандр Мядзведзь
Цырымонія будзе прымеркаваная да дня нараджэння Мядзведзя.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Мінгарвыканкама, Беларускай федэрацыі барацьбы, ветэраны спорту, калегі, выхаванцы і блізкія Мядзведзя.
Аляксандр Мядзведзь — сяміразовы чэмпіён свету і адзін з найбольш вядомых беларускіх спартсменаў XX стагоддзя. Ён тройчы станавіўся алімпійскім чэмпіёнам і стаў сімвалам беларускай школы барацьбы, хоць сам паходзіў з горад Белая Царква Кіеўскай вобласці Украіны.
Чытайце таксама:
На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча
Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?
Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну