БЕЛ Ł РУС

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

10.09.2026 / 13:57

Nashaniva.com

66‑гадовая жанчына цалкам адбыла трохгадовы тэрмін.

Ірына Такарчук

Ірыну Такарчук арыштавалі ў студзені 2024 года пасля масавага рэйду сілавікоў па сваяках палітвязняў. У КДБ яе дапытвалі пра «Е-дастаўку». Тады ж схапілі дзясяткі жанчын.

Ірыну абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». У жніўні 2024 года Таццяна Фалькоўская з Мінскага гарадскога суда прысудзіла жанчыну да 3 гадоў калоніі.

Такарчук-старэйшая цалкам адбыла свой тэрмін.

Ірына Такарчук разам з дачкой Вольгай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула