БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Фядута прыедзе з дзвюма лекцыямі ў Вільню

18.09.2026 / 13:12

Nashaniva.com

У пачатку кастрычніка ў Вільні дзве лекцыі прачытае слынны літаратуразнаўца і даследчык.

1 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20) пройдзе яго лекцыя «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў».

Тэмы лекцыі: Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога ВКЛ. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі. Мэты і метады працы таварыства філаматаў. Выкрыццё таварыства, ход следства і метады пераследу. Лёсы філаматаў.

Пачатак у 18:30.

А 2 кастрычніка ў «Беларускім замку» (Naujoji Riovonių, 10 ) ён прачытае лекцыю пра «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

Аляксандр Фядута распавядзе пра сваё бачанне «Каласоў», герояў і сэнсаў легендарнага рамана. Вітаецца грамадскае абмеркаванне.

Пачатак а 18-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула