Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай
У пачатку верасня Расія нанесла ўдары балістычнымі ракетамі па заводах у Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях. На іх прыходзілася 90% вытворчасці сталі ва Украіне.
У выніку атак загінулі 17 рабочых, а ўся сталеліцейная галіна апынулася пад пагрозай.
Як адзначыў кіраўнік офіса гендырэктара кампаніі «Метінвест» Аляксандр Вадавіз у матэрыяле Financial Times, Расія дакладна ведала, куды біць, — цэлямі ўдараў сталі доменныя печы прадпрыемстваў.
«Ва Украіне больш няма сталеліцейнай прамысловасці», — канстатаваў Вадавіз.
Па яго словах, цяпер невядома, колькі часу спатрэбіцца для аднаўлення вытворчасці. Спыненне прадпрыемств можа мець вялікія эканамічныя наступствы.