БЕЛ Ł РУС

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло

21.09.2026 / 11:43

Nashaniva.com

І гарбуз яшчэ працягвае расці.

Скрыншот відэа: СТБ

Фермер і блогер Аляксандр Дзямешка з вёскі Малыя Сухарэвічы пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кілаграмаў. 

Прычым гарбуз яшчэ працягвае расці — да замаразкаў ён можа набраць яшчэ кілаграмаў 30.

Фермер (па прафесіі ён інжынер-механік) расказаў СТБ, як вырасціў такога гіганта. Кажа, што даглядаць трэба як маленькае дзіця. З угнаенняў Аляксандр уносіў калій, кальцый і фосфар. А ў вельмі сонечныя дні закрываў гарбуз, каб лупіна не агрубела і рост не спыніўся.

Скрыншот відэа: СТБ

Фермер вырошчвае вялізныя гарбузы не першы сезон і возіць іх на кірмашы як экспанат. А пасля пускае гарбуз на нарыхтоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула