Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА
Расійская спявачка Лаліта Міляўская тройчы была вымушаная перапыняць канцэрт у Сочы праз сігналы паветранай трывогі, звязаныя з пагрозай атакі ўкраінскіх дронаў. Урэшце артыстка не стрымала эмоцый і вылаялася перад гледачамі. Відэа з яе рэакцыяй распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках.
Лаліта Міляўская. Фота: «Комсомольская правда»
Пасля чарговага сігналу трывогі Лаліта звярнулася да гледачоў і сышла са сцэны. Яна эмацыйна заявіла: «Што, спыняем? Тваю маць, б**дзь, як яны за**алі».
Відэазапіс рэакцыі спявачкі хутка разышоўся сярод украінскіх карыстальнікаў Threads. Яны іранічна каментавалі тое, што артыстку, якая адкрыта падтрымлівае расійскія ўлады, абурае небяспека, якая ўзнікае ў горадзе, што знаходзіцца ў зоне вайны.
Некаторыя карыстальнікі нагадвалі Лаліце пра магчымыя наступствы публічных выказванняў супраць расійскіх сілавых структур, іншыя жартавалі, што такія перапынкі могуць быць толькі пачаткам. Іншыя адзначалі, што сама эмацыйная рэакцыя спявачкі перад камерай ужо стала нагодай для насмешак у сацыяльных сетках.
Лаліта Міляўская нарадзілася ў закарпацкім Мукачаве, яе дзяцінства і ранняя маладосць прайшлі ва Украіне.
Чытайце таксама:
Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні
У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў