БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прыляцеў на Генасамблею ААН у Нью-Ёрк

22.09.2026 / 07:14

Nashaniva.com

«Прыбылі разам з першай лэдзі і дыпламатычнай камандай у Нью-Ёрк на 81‑ю сесію Генеральнай асамблеі ААН», — паведаміў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

Ён напісаў, што запланавана каля 20 сустрэч, у тым ліку з прэзідэнтам Амерыкі, лідарамі Еўропы, сенатарамі і членамі Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, кіраўнікамі міжнародных арганізацый, вядучых амерыканскіх кампаній і аналітычных цэнтраў. Падрыхтавана да падпісання і новая Drone Deal.

«Вядома, першы прыярытэт Украіны — набліжэнне міру і абарона жыцця нашых людзей. Ёсць канкрэтныя прапановы ў сферы бяспекі і рашэнні па дээскалацыі, якія могуць наблізіць заканчэнне вайны. Працуем над узмацненнем супрацьпаветранай абароны і забеспячэннем Украіны дастатковым фінансаваннем», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.

Сустрэча з Трампам адбудзецца сёння і пачнецца ў 20:15 па Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула