БЕЛ Ł РУС

Пуцін не плануе ўдзелу ў саміце G20 у ЗША

22.09.2026 / 09:41

Nashaniva.com

У красавіку Washington Post паведамляла, што Дональд Трамп мае намер запрасіць Пуціна на саміт G20.

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін не плануе ўдзельнічаць у саміце «дваццаткі» (G20) у ЗША, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Пры гэтым прэзідэнт Расіі паедзе на саміт АТЭС. У 2026 годзе старшыняваць на форуме будзе Кітай, саміт пройдзе ў горадзе Шэньчжэнь 18—19 лістапада. Пуцін плануе асабіста ўдзельнічаць у сустрэчы ўпершыню з 2017 года.

У красавіку Washington Post паведамляла, што Дональд Трамп мае намер запрасіць Пуціна на саміт G20. Ён запланаваны на 14—15 снежня. У пачатку верасня Трамп заявіў, што пакуль «не думаў» над тым, ці запрашаць расійскага калегу на саміт G20.

Раней Уладзімір Зяленскі заяўляў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула