БЕЛ Ł РУС

З 1 кастрычніка забараняецца лавіць рыбу ў зімавальных ямах

22.09.2026 / 16:51

Nashaniva.com

З 1 кастрычніка ў Беларусі ўводзіцца забарона на аматарскую і прамысловую лоўлю рыбы ў зімавальных ямах. Яна будзе дзейнічаць да 15 красавіка 2027 года. Мера неабходная для прадухілення масавага вылаву рыбы і захавання яе папуляцыі ў перыяд зімоўкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання нагадалі, што зімавальная яма — гэта ўчастак вадаёма, дзе рыба перажывае халодны перыяд.

Забарона прадугледжаная правіламі аматарскага рыбалоўства. Узімку ў большасці відаў рыб запавольваецца абмен рэчываў, зніжаюцца актыўнасць і інтэнсіўнасць харчавання. З-за гэтага рыба становіцца больш лёгкай здабычай, таму ў гэты перыяд яна асабліва ўразлівая.

Спіс вадаёмаў, дзе знаходзяцца зімавальныя ямы, размешчаны на афіцыйным сайце Мінсельгасхарча.

Чытайце таксама:

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула