Трамп зноў паабяцаў хуткі мір ва Украіне
Закранаючы тэму вайны Расіі супраць Украіны, Дональд Трамп, выступаючы на Генасамблем ААН у аўторак у Нью-Ёрку, зноў паабяцаў хуткі мір, але на гэты раз не назваў тэрмінаў, піша Бі-бі-сі.
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы 22 верасня. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson
Закранаючы тэму вайны Расіі супраць Украіны, Дональд Трамп зноў паабяцаў хуткі мір, але на гэты раз не назваў тэрмінаў.
«Мы вельмі шчыльна супрацоўнічаем з лідарамі Расіі і Украіны, і мы гэта зробім. Гэта [мірнае пагадненне] адбудзецца, я думаю, раней, чым многія думаюць», — сказаў Трамп.
Прэзідэнт ЗША таксама нагадаў пра падпісаны ім у пятніцу закон аб «пякельных санкцыях».
«На мінулым тыдні, у памяць пра сенатара Ліндсі Грэма, я падпісаў магутны новы закон, прыняты Кангрэсам, які дае мне велізарныя новыя паўнамоцтвы ў частцы тарыфаў — і, калі спатрэбіцца, я іх ужыву […] Пара спыніць бойню», — сказаў Трамп.
Чытайце таксама:
Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам
Трамп заявіў, што ЗША, магчыма, заключаць мірнае пагадненне з Іранам